Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Навучанне на роднай беларускай мове - з дзіцячага садка!

Дата: 16 марта 2018 в 17:16
541 просмотр

Паважаныя бацькі! Калі Вы зацікаўлены, каб Вашыя дзеці разумелі, размаўлялі і любілі беларускую мову, то гэта навіна для Вас!

Паважаныя бацькі!

        Аддзел адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна нагадвае, што згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская. Мова навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначаецца заснавальнікам. Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.

       Аддзел адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастычніцкага раёна г. Гродна вывучае запыт бацькоў на адкрыццё групп дзяцей дашкольнага ўзросту з беларускай мовай навучання і выхавання.

        У 2017/2018 навучальным годзе адкрыта группа навучання і выхавання на беларускай мове ў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 65 г. Гродна”.

 

       Па пытаннях навучання і выхавання на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі прапануем тэлефанаваць галоўнаму спецыялісту аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна  па тэлефоне 69 71 16.

Запрашаем, калі ласка, у беларускамоўную групу!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.