Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

НАШЫ БЕЛАРУСКIЯ ПIСЬМЕННIКI

Дата: 10 апреля 2015 в 08:58, Обновлено 15 июня 2022 в 14:53

СЛАВУТЫЯ  СЫНЫ  БЕЛАРУСІ:

ЯНКА КУПАЛА  І  ЯКУБ КОЛАС

        У 2022 г. па ўсей Беларусі ўрачыста адзначаць  140-годдзе з дня нараджэння вялікіх песняроў  - Янкі Купалы і Якуба Коласа – класікаў беларускай літаратуры. Песняр – так кажуць пра народнага паэта, вершы якога пакладзены на музыку, увасабляюцца песнямі. Янка Купала і Якуб Колас сталі сапраўды песнярамі і майстрамі беларускага слова.   Яны пісалі пра прыгажосць беларускіх краявідаў, любоў да роднай старонкі, да роднай мовы, паказалі нам, якая прыгожая наша Беларусь  ў розныя поры года.  Напэўна ўсе ведаюць такія словы:

                                                   Мой родны кут,

                                                  Як ты мне мілы…

                                                   Забыць цябе

                                                   Не маю сілы!

     Янка Купала і Якуб Колас вельмі любілі дзяцей, напісалі для іх шмат вершаў. Многія вершы мы памятаем з дзяцінства:

                                   Мой мілы таварыш,  мой лётчык

                                   Вазьмі ты з сабою мяне!

                                   Я – ведай – вялікі ўжо хлопчык

                                   І ўмею ўжо лётаць у сне.

     Нашы дзеці знаёмяцца з творчасцю вялікіх паэтаў ужо ў дзіцячым садзе . У вучэбнай праграме  вызначаны пералік вершаў для азнаямлення дзяцей дашкольнага ўзросту. На занятках па развіцці маўлення і беларускай мовы дзеці слухаюць і завучваюць вершы, расказваюць на святах і ранішніках.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.