БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ГУЛЬНІ,
РАЗВІВАЮЧЫЯ ФІЗІЧНЫЯ ЗДОЛЬНАСЦІ ДАШКОЛЬНІКАУ.
Гульня – асноуная форма дзейнасці дзяцей, змест іх жыцця. У гульнях яны мацнеюць фізычна, духоуна, вучацца разумець навакольны свет, узаемадзейнічаць у калектыве.
Беларускія народныя гульні – рухавыя. Яны вызначаюцца багаццем разнастайных уздзеянняу на арганізм дзяцей, фарміруюць у іх неабходныя фізічныя навыкі: удасканальваюць навыкі бегу (з лоуляй і ухіленнем, у розных напрамках, са зменай тэмпу ), хадзьбы па крузе, скачкі, практыкуюць ва уменні узгадняць рухі са словамі; развіваюць спрыт, хуткасць, настойлівасць; выхоуваюць пачуццё павагі да традыцыйных беларускіх святау, пачуццё калектывізму, узаемадапамогі. Народныя гульні у комплексе з іншымі выхаваучымі сродкамі з’яуляюцца асновай для фарміравання у дзяцей неабходных фізічных якасцей і навыкау, выхавання у іх нацыянальнай самасвядомасці і цікавасці да гісторыі і культуры свайго народа. Беларускія народныя гульні таксама садзейнічаюць працэсу разумення і авалодвання беларускай мовай, выкарыстанню трапных выразау у паусядзённым жыцці.
Беларускія народныя гульні шырока выкарыстоуваюцца у фізічным выхаванні дзяцей дашкольнага узросту: на занятках, на святах, ранішніках. Яны садзейнічаюць усебаковаму развіццю дзіцяці у працэсе выкарыстання народных педагагічных традыцый і сучасных падыходау да выхавання і аздараулення дзяцей.
Картатэка беларускіх народных гульняу для дзяцей дашкольнага узроста (прыкладна):
- “Лавіць куры” 7. “Казел”
- “Міхасік” 8. “Мядзведзь”
- “Лапці” 9. “Журавель”
- “Збяры каласкі” 10. “Прэла-гарэла”
- “Лянок” 11. “Гарлачык”
- “Каляда” 12. “Грушка”