Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

РОДНАЯ МОВА ЯК СРОДАК ФАРМіРАВАННЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ САМАСВЯДОМАСЦі

Дата: 5 июля 2022 в 17:09, Обновлено 5 июля 2022 в 17:10

         Мэтай развіцця маўлення і навучання роднай мове з’яўляецца фарміраванне моўнага ядра асобы дзіцяці. Без гэтай інтэграванай якасці яму нельга будзе рэалізаваць сваю культуратворчую функцыю i самарэалізавацца як індывідуальнасць. Паняцце моўнага ядра асобы ў пэўным сэнсе вытворнае ад паняцця «моўная асоба» (чалавек як карыстальнік i творца мовы). У сваю чаргу, чалавек як моўная асоба становіцца сувязным паміж мовай i культурай. Пры гэтым усе ўзроўні арганізацыі моўнай асобы пранізвае нацыянальны пачатак.

       Адзначанае вышэй абумоўлівае неабходнасць навучання роднай мове ў кантэксце фарміравання нацынальна-моўнай культуры. 

      Мова — гэта спецыфічны i ўніверсальны сродак аб’ектывацыі зместу як індывідуальнай свядомасці, так i культурнай традыцыі. 3 аднаго боку, яна выступае як складальнік культуры. Пад ёй разумеюць вынікi дзейнасці людзей, ix светапогляд, традыцыі, нормы жыццядзейнасці i сацыяльнага існавання, формы зносін, паводзін i г.д. 3 другога — мова з’яўляецца сродкам фарміравання асобы, інкультурацыі (сацыялізацыі).

     Інакш кажучы, мова — базісны элемент культуры. У жыцці чалавека яна, перш за ўсё, выступае як універсальны сродак зносін, мысліцельнай дзейнасці, спосаб пазнання навакольнай рэчаіснасці, у шырокім сэнсе слова — грамадска-гістарычнага вопыту чалавецтва. У гэтым заключаюцца першасныя сацыяльныя функцыі мовы. Яна з’яўляецца тым культурна-гістарычным асяроддзем, якое фарміруе асобу чалавека.

     Другаснай сацыяльнай функцыяй мовы выступае яе праяўленне як этнамовы. Разам з агульнымі элементамі грамадска-гістарычнага вопыту ў мове праяўляюцца i нацыянальна-культурныя эле­менты, якія фіксуюцца ў яе структуры (лексіка-граматычных формах, фразеялагізмах, фор­мах маўленчага этыкету i г.д.). У маўленні ж знаходзяць адлюстраванне сацыяльна абумоўленыя паняцці. Такім чынам, у працэсе функцыянавання мовы культур­ная інфармацыя назапашваецца ў двух вымярэннях: моўным i камунікатыўным.

    Нацыянальна-культурная функцыя моўных сродкаў дазваляе далучацца да нацыянальных каштоўнасцей, спасцігаць ix асаблівасці ў значнай ступені мовай народа. Менавіта праз веданне значэння слоў нацыянальнай мовы  фарміруецца моўная свядомасць. Этнамова як кампанент этнасвядомасці ўносіць пэўныя карэктывы ва ўспрыманне i інтэрпрэтацыю чалавекам наваколля.

     Паколькі мова з’яўляецца формай існавання духоўнай куль­туры народа (фальклору, літаратуры, pэлігіі, філасофіі i г д.), паўнацэннае яе вывучэнне—гэта, перш за ўсё, далучэнне да духоўных каштоўнасцей сваёй нацыі. Kaлі мы гаворым пра навучанне мове ў кантэксце культу­ры, то маем на ўвазе i фарміраванне ў дзяцей каштоўнасных адносін да яе  як да першаснага элемента культуры.

         Пытанне аб культуралагічным аспекце маўленчага развіцця дашкольніка на постсавецкай прасторы ўсё часцей ўзнімаецца ў працах даследчыкаў. Так, украінскі вучоны К.Л. Круцій, разглядаючы ўзроўні моўнай асобы дашкольніка, вылучае нацыянальна-культурны змястоўны кампанент. Ён прадугледжвае засваенне дзецьмі культурнай спадчыны роднага i іншых народаў, усведамленне роднай мовы як крыніцы народнай мудрасці, шанавання звычаяў, традыцый i духоўных імкненняў народа.

      Агульнавядома, што маўленчае развіццё дашкольнікаў ў Беларусі ажыццяўляецца ў сацыялінгвістычнай сітуацыі руска-беларускага двухмоўя. I хаця большасць дзяцей з маленства чуюць рускую мову, беларуская, няхай і дру­гая храналагічна, у грамадстве асэнсоўваецца як родная, як аснова нацыянальна-культурнай сацыялізацыі новага пакалення. Калі рускамоўныя хлопчыкі i дзяўчынкі авалодваюць беларускай мовай, то гэта адзін з асноўных элементаў фарміравання асобы, засваення пачаткаў нацыянальнай культуры.

      Мэта навучання рускамоўных дашкольнікаў беларускай мове ў сучасным усведамленні не абмяжоўваецца развіццём валодання ёю ў той або іншай ступені. Справа ў тым, што амаль адсутнічае беларускамоўнае асяроддзе, дзе мажліва рэалізаваць гэтыя ўменні. Таму важна фарміраваць у дзяцей элементарнае асэнсаванне нацыя­нальнай мовы як феномена культу­ры, уменне выкарыстоўваць пачатковыя культуразнаўчыя веды.

    Агульнавядома i тое, што вывучэнне мовы само па сабе не забяспечыць яе выхаваўчы ўплыў. Рэалізаваць прынцьш арыентацыі на засваенне нацыянальнай куль­туры можна за кошт акцэнтаў у навучанні. Курс развіцця маўлення ў дашкольнай установе не можа не быць практычным. Прадугледжанае праграмай элементар­нае асэнсаванне дзецьмі моўных з’яў накіравана на лінгвістычнае развіццё выхаванцаў, што надзвычай важна. Аднак ужо ў да­школьнай установе, асабліва ў старшай групе, размова павінна icцi не проста пра навучанне мове, а пра моўную адукацыю. Менавіта яна, як сцвярджаюць даследчыкі, з’яўляецца залогам авалодання культурай.

    Паняцце «моўная адукацыя” больш шырокае, чым паняцце «на­вучанне мове». Моўная адукацыя прадугледжвае не толькі навучан­не дзіцяці асноўным відам вуснага маўлення, але i фарміраванне ў яго асобасна-значнага, станоўчага эмацыянальнага i творчага стаўлення да працэсу пазнання нацыяналь­най культуры сродкамі роднай мовы. Мэтай моўнай адукацыі з’яўляецца само дзіця як суб’ект культуры.

    Такім чынам, першапачатковая моўная адукацыя — гэта станаўленне асобы шляхам уваходжання ў культуру. Дзякуючы яе прыўлашчванню (прысваенню) i творчаму пераўтварэнню дзіця становіцца суб’ектам культуры. Само ж прыўлашчванне адбываецца ў выніку пазнання, развіцця, выхавання i навучання. Пры дапамозе i падтрымцы педагога кожны выхаванец пры гэтым павінен знаходзіць для сябе свой асобасны сэнс дзейнасці, што дазволіць яму стаць суб’ектам адукацыйнага працэсу.

     Зместам моўнай адукацыі дзя­цей дашкольнага ўзросту павінна стаць моўная культура ў шырокім сэнсе слова. Гэта азначае не толькі i не столькі «моўны эстэтызм», але, перш за ўсё, выкарыстанне мовы ў тых або іншых сферах, асаблівасць поглядаў на яе, моўныя карціны свету i iнш. Словам, на тое, што з’яўляецца першаступенным кампанентам культуры кожнага народа.

      Найбольшае развіццё ідэя на­вучання мове не толькі як сродку камунікацыі, але i як адлюстравання культуры, атрымала ў методыцы навучання замежнай мове. У цяперашні час замежныя мовы разглядаюцца як культурна-гістарычны асяродак, «паглыбленне» ў які забяспечвае спасціжэнне, светаразуменне, светаадчуванне нацыянальнага менталітэту на­рода, мова якога вывучаецца. У навучанні дзяцей замежнай мове вылучаецца паняцце іншамоўнай адукацыі, пад якой разумеецца тая частка агульнай культуры, якой можна авалодаць у працэсе камунікатыўнай іншамоўнай адукацыі ў пазнавальным (культуразнаўчым), развіццёвым (псіхалагічным), выхаваўчым (педагагічным) i вучэбным (сацыяль- ным) аспектах. Сутнасць іншамоўнай адукацыі заключаецца ў тым, што вывучэнне замежнай мовы ажыццяўляецца ў кантэксце фарміравання іншамоўнай куль­туры (па формуле Я.І. Пасава: «культура праз мову i мова праз культуру»).

    У адносінах да моўнай адукацыі на роднай мове, на наш погляд, можна гаварыць аб паняцці нацыянальна-моўнай адукацыі, у працэсе якой дашкольнік уваходзіць у родную нацыянальную моўную культуру, у яе прастору, якая складаецца падчас змястоўнага суразмоўніцтва на бе­ларускай мове. Вывучэнне роднай мовы як інструмента фарміравання нацыянальна-моўнай культуры накіравана на развіццё асобасна-значных ўяўленняў, разумение сістэмы каштоўнасцей уласнай лінгвакультурнай агульнасці.

     На кумулятыўнай функцыі мовы заснаваны лінгвакультуралагічны падыход да яе навучан­ня, які забяспечвае, з аднаго боку, «уваходжанне» ў нацыянальную i сусветную культуру ў працэсе ава­лодання маўленнем на беларускай мове, а з другога — авалоданне род­най мовай на аснове спасціжэння нацыянальнай культуры.

    Складанасць ажыццяўлення пачатковай нацыянальна-моў­най адукацыі ў Беларусі абумоўліваецца ўзгаданай вышэй сацыялінгвістычнай сітуацыяй блізка- роднаснага білінгвізму i датычыцца адбору зместу нацыя­нальна-моўнай культуры для дашкольнікаў, у першую чаргу, яе кагнітыўнага кампанента — ведання рускай i беларускай моў i практычнай рэалізацыі нацыянальна-моўнай адукацыі.

  У метадычнай літаратуры звычайна вылучаюць два напрамкі рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу: па-першае, навучанне мове ў кантэксце нацыянальнай культуры; па-другое, пазнанне самабытнасці роднай мовы на фоне яе супастаўлення з іншымі мовамі, праз дыялог культур.

   Навучанне дашкольнікаў бела­рускай мове, развіццё маўлення на ёй, як на другой роднай, набыло некаторыя спецыфічныя рысы: сучасны айчынны дашкольнік удзельнічае ў культурным жыцці i традыцыях беларускага народа, але спасцігае культуру галоўным чынам сродкамі рускай мовы.

         У сувязі з гэтым узнікае задача як мага больш раней — з моманту наведвання ўстановы дашкольнай адукацыі - далучаць хлопчыкаў і дзяўчынак да роднага слова шляхам увядзення ў нацыянальна-культурны фон беларускай мовы. У гэтым выпадку маўленчыя механізмы, што фарміруюцца ў дзіцяці, «працуюць» не толькі на рускую, але i на беларускую мову i забяспечваюць нацыянальнае бачанне навакольнай рэчаіснасці.

    Як адзначаюць даследчыкі, непрыманне мовы, а разам з ёй куль­туры, нацыянальных традыцый адбываецца, калі чалавек не бачыць заканамернасцей матывацыі таго або іншага слова. Каб лексіка, якую засвойвае дзіця, не заставалася для яго чужой, важна паказаць матываванасць многіх беларускіх слоў (так званых «гаваркіх» слоў тыпу цягнік, ручнік, кухар i да т.п.), дапамагчы яму ўстанавіць словаўтваральныя сувязі. Гэта таксама будзе садзейнічаць фарміраванню ў дашкольнікаў нацыянальнага светапогляду.

   Па-другое, важнай задачай з’яўляецца папярэджванне або пераадоленне моўнай інтэрферэнцыі ў маўленні дзяцей — сумешчанага механізма стварэння тэкстаў на адной i другой мове. У сувязі з гэтым асаблівае значэнне набывае супастаўленне з’яў рускай i бела­рускай моў (па-руску кажам река, а па-беларуску — рака).

     Taкім чынам, можна вылучыць наступныя метадычныя напрамкі рэалізацыі лінгвакультуралагічнага падыходу да развіцця беларускага маўлення ў рускамоўных дашкольнікаў:

  • спасціжэнне каштоўнасцей i рэалій нацыянальнай культуры;
  • засваенне нацыянальна маркіраваных адзінак беларускай мовы;
  • навучанне беларускай мове праз дыялог культур.

Далучыць дзяцей да каштоў­насцей нацыянальнай культуры можна праз уключэнне ў змест адукацыі культуразнаўчых, перш за ўсё, мастацкіх тэкстаў, якія адлюстроўваюць ментальны вопыт, культурныя асаблівасці беларуска­га народа. На аснове такіх тэкстаў адбываецца знаёмства з культур­ным вопытам народа, этычнае і эстэтычнае ўздзеянне на думкі, пачуцці і паводзіны дзяцей.

     Сфарміраваць у хлопчыкаў i дзяўчынак каштоўнаснае стаўленне да нацыянальнай мовы дапамагае i ўключэнне ў змест навучання тых выказванняў пра Беларусь i беларускую мову, якія належаць выбітным стваральнікам культуры. Для дашкольнікаў гэта, у першую чаргу, вершы пра родную мову, сваю краіну i яе грамадзян. Дзеці з задавальненнем ix завучваюць i дэкламуюць.

   

Л IT АР АТУ РА:

  1. Богин, ГЛ. Уровни и компоненты речевой способности человека / Калинин, 1975.
  2. Бодалев, АЛ. О коммуникативном ядре личности / АА. Бодалев //Сов. педагогика, 1990.
  3. Караулов, Ю.Н. Русский язык и языковая личность / Ю.Н. Караулов. — М., 2002. - 264 с.
  4. Костомаров, ВТ. Мой гений — мой язык: размышления языковеда в связи с дискуссиями о языке/ В.Г. Костомаров. — М.: Знание, 1991. — 63 с.
  5. Крылова, Н.Б. Очерки понимающей педагогики / Н.Б. Крылова, Е.А. Алек­сандрова. — М.: Народное образование, 2003. - 450 с.

        7.Кудрявцев, В.Т. Культурно-исто­рический статус детства: эскиз нового понимания / В.Т. Кудрявцев // Психо­                     логический журнал.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.