Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны Дзень роднай мовы

Дата: 17 февраля 2021 в 21:18, Обновлено 17 февраля 2021 в 21:33
Автор: Кервяк О. А.
130 просмотров

Нашы выхаванцы адсвяткавалі Міжнародны дзень роднай мовы. На мерапрыемстве рабяты сустрэліся з Беларусачкай, якая распавяла ім аб любові да роднай мовы. Дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні, удзельнічалі ў аркестры, танцавалі. Быў праведзены Конкурс чытальнікаў вершаў беларускіх пісьменнікаў аб роднай зямлі і мове, за што ўдзельнікі былі ўзнагароджаны памятнымі дыпломамі.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

Змитрок Бядуля“Не саромсябеларусгаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песнісвае казкізвычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”.                     

                                                                                      Змітрок Бядуля

Родная мова

З легендаў i казак былых пакаленняў,

З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,

З сузор’яў i сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

I з гора, i з радасцi, i з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святынi народа, бяссмерця яго, –

Ты выткана, дзiўная родная мова.

Няма на зямлi таго шчасця i гора,

Якога б ты нам перадаць не магла.

Няма такiх нетраў, глыбокага мора

I гор, праз якiя б ты не правяла

Мяне на радзiму, туды, дзе сягоння

Стаiць акрываўлены вораг з пятлёй

Над спаленай хатай, над родным загонам,

Над будучыняй і песняй маёй –

Над тым, што было i што век будзе вольным.
 

Народ пранясе цябе, родная мова,

Святлом незгасальным у сэрцы сваiм

Праз цемру і годы змаганняў суровых.

Калi ж ападзе і развеецца дым

I нiвы васкросшыя закаласяцца, –

Iзноў прашумiш ты вясновым дажджом,

Iзноў зазвiнiш ты у кожнай у хаце,

Цымбалам дасi iх сарэбраны гром

I вусны расквецiш усмешкай дзiцяцi.

                                       Максім Танк

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.