Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Да святкавання Дня вышыванкі

Дата: 30 июня 2018 в 17:17, Обновлено 30 июня 2018 в 21:43
447 просмотров

Штогод 2 ліпеня грамадскасцю нашай краіны адзначаецца Дзень вышыванкі. Гэта даніна павагі да багацця старажытнай беларускай культуры і цудоўная магчымасць з маленства выхоўваць каштоўнасныя адносіны да яе.

Вышыванка – гэта своеасаблівая візітка беларусаў і сімвал-абярэг нацыі. У нашы дні нацыянальны арнамент набірае ўсё большую папулярнасць, становіцца неад’емнай часткай у афармленні адзення, прадметаў побыту, інтэр’ера людзей усіх узростаў.

Так, у нашай дашкольнай установе 29 чэрвеня адбылося свята для выхаванцаў “Як рабіліся вышыванкі для Васіліны, Алёнкі і Янкі”, якое дапамагло сфарміраваць каштоўнасныя адносіны дзяцей да вышыванкі як культурнай спадчыны беларускага народа, абагульніць і сістэматызаваць уяўленні аб стварэнні тканін і вопраткі ў мінулы час, а таксама спрыяла выхаванню патрыятычных пачуццяў, устойлівай цікавасці да беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, роднай мовы, народных традыцый і абрадаў.

Фотасправаздачу глядзіце ў фотаальбоме https://ddu31grodno.schools.by/photoalbum/358764

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.