Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

КАЛЯДА - КАЛЯДАЧКІ

Дата: 17 января 2020 в 14:50, Обновлено 17 января 2020 в 15:11
223 просмотра

Сёння ў нашай дашкольнай установе адбыліся Калядкі!

        Каляды — даўняе народнае свята нашых дзядуль і бабуль. Калядныя святы прыносілі радасць у кожную хату, адзначаліся яны цікава і разнастайна.
Да Каляд у дашкольнай установе рыхтаваліся сур’ёзна. Выхаванцаў знаёмілі з гісторыяй свята, яго традыцыямі, развучвалі з імі калядныя песні і гульні, беларускія народныя танцы і вершы.
          Так, выхаванцы старэйшых і сярэдніх груп прыйшлі калядаваць у хату да Гаспадара і Гаспадыні. А калядоўшчыкі - Механоша ды Цыганка прывялі з сабой Казу, Мядзведзя. Мядзведзь вучоны, паказаў, як дзеці танцуюць, як Гаспадыня цеста робіць, а потым пагуляў з дзецьмі. Цыганка пасля танцу пагадала гаспадарам на багаты ўраджай, на шчасце ў хаце, а дзецям нагадала, кім яны будуць, калі вырастуць дарослымі. Каза паскакала, каб "жыта стогам", а потым упала! Толькі пачастункі ды сала змаглі яе падняць з пола. Гаспадары пачаставалі іх. І далей працягваліся танцы ды песні!
           Фальклорнае свята праходзіла на беларускай мове і было бачна, што для выхаванцаў моўнага бар’еру з дарослымі не існавала, яны самі чыталі вершы і спявалі на роднай мове. А напрыканцы свята ўсіх чакаў стол з рознымі беларускімі прысмакамі.

          Вясёлыя калядоўшчыкі завіталі да ўсіх супрацоўнікаў нашай установы, усім пажадалі шчасця, здароў'я, грошай і добрага настрою на ўвесь гэты год! Няхай так і будзе!

    

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.